28 верасня 2024, Субота, 16:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Колькі можна захоўваць сала ў лядоўні?

6
Колькі можна захоўваць сала ў лядоўні?

Адказ спецыялістаў здзівіў.

Сала даволі проста захоўваць, дык чаму б ім не назапасіцца? Яго можна перасыпаць соллю, марынаваць у любімых спецыях ці проста пакласці ў маразілку, каб потым нарэзаць на тонкія кавалачкі і смакаваць з цыбуляй і часнаком.

Сайт tsn.ua расказаў, як захоўваць сала, колькі часу можна трымаць у лядоўні ці склепе.

Як захоўваць сала: карысныя парады

Галоўнае, сала павінна захоўвацца ў прахалодным месцы. Пры пакаёвай тэмпературы прадукт «старэе» за 5-7 дзён, стане жаўтлявым і будзе мець спецыфічны пах. Калі сала забыцца на месяц-два ў лядоўні, то з ім здарыцца такая ж гісторыя. Яго ўжо нельга будзе ўжываць, праз працэс акіслення прадукт страчвае свае карысныя ўласцівасці і можа нашкодзіць здароўю.

Колькі можа ляжаць сала ў лядоўні

У лядоўні. Свежае сала выдатна захоўваецца ў лядоўні пры тэмпературы не вышэй за 6 градусаў на працягу 4-5 дзён. Каб прадукт не зветрыўся і не «ўзяў» іншыя пахі, ён не павінен кантактаваць з іншай ежай. Сала найлепш захавае свае смакавыя ўласцівасці, калі яго загарнуць у пергаментную паперу, харчовы пакет ці пластыкавы кантэйнер. Вэнджанае сала рэкамендавана з'есці праз тыдзень. Калі вы замарынавалі прадукт, яго можна трымаць у лядоўні да 3 месяцаў.

У маразілцы. Калі вы надумалі назапасіцца салам на доўгі тэрмін, яго лепш раскласці па герметычных пакетах і захоўваць у маразілцы. Свежае сала можна захоўваць да 30 дзён, салёнае і марынаванае будзе ляжаць да 12 месяцаў.

Калі вы адразаеце кавалак, не варта размарожваць сала цалкам, вазьміце востры нож і нарэжце яго тонкімі слайсамі ў той колькасці, якая вам трэба. Калі не будзе святла, холад у маразільнай камеры будзе трымацца яшчэ 2 дні, таму сала не растане.

У склепе падвышаная вільготнасць. Таму тут неабходна трымаць сала толькі сухой засолкі ў слоіках або марынаванае ў расоле.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках