Старэйшы Патрушаў прачнуўся
- ТЭЛЕГРАМ-КАНАЛ «СЕРПОМПО»
- 28.09.2024, 12:33
- 6,990
У схаладнелай Балтыцы яму не спадабалася.
Старэйшы Патрушаў прачнуўся.
Ліст аблятае ў верасні, а ён увайшоў у схаладнелую Балтыку масластымі нагамі.
Там яму не спадабалася. Выскачыў, як апараны, і абвясціў: «Пасля таго як Фінляндыя і Швэцыя ўвайшлі ў NATO, стала прыкметнае жаданне змяніць статус Балтыйскага мора і перагледзець існыя прававыя нормы, якія тычацца марскіх прастораў і праліваў, што выкарыстоўваюцца для міжнароднага суднаходства. Распрацоўваюцца планы забароны руху расейскіх судоў у Балтыйскім моры».
Дык гэта вы з Пуціным, Патрушаў, зладзілі. І Фінляндыю са Швэцыяй у NATO, і ўсё астатняе. Ператварылі Балтыку ва ўнутранае мора NATO. На што вы, дзівакі, спадзяваліся, пачынаючы 24 лютага? Вось і атрымалі.
Усё будзе, Платоныч, на Балтыцы – вольнае суднаходства, мірныя воды. Калі вы са сваім шэфам і ўсёй вашай душнай чэкісцкай кампаніяй адсохнеце ад улады.
Тэлеграм-канал «СерпомПо»