28 верасня 2024, Субота, 14:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На палігоне ГРУ пад Тамбовам успыхнуў таямнічы пажар

5
На палігоне ГРУ пад Тамбовам успыхнуў таямнічы пажар

Агонь падыходзіць да расейскіх паселішчаў.

Маштабны пажар каля расейскага Тамбова на тэрыторыі ваеннага палігона Галоўнай разведнай управы (ГРУ) прадаўжаецца да гэтага часу.

Міністэрства надзвычайных сітуацый (МНС) адмовілася каментаваць здарэнне, спасылаючыся на тое, што адбываецца яно на рэжымным аб'екце.

Вайскоўцы і мясцовыя ўлады таксама маўчаць.

Кадры даступныя на Telegram-канале «Украіна 365».

Інфармацыя пра пажар на палігоне з'явілася яшчэ ў пятніцу, 27 верасня. За ноч патушыць яго не атрымалася.

Жыхары Тамбова і блізкіх населеных пунктаў назіралі вялізнае зарыва на месцы здарэння.

У МНС сцвярджаюць, што пагрозы для населеных пунктаў няма. Аднак гэта аказалася хлуснёй.

Паводле звестак уплывовага Telegram-канала «ВЧК-ОГПУ», які звязаны з расейскімі спецслужбамі, у вогненнай пастцы апынуўся пасёлак Трыгуляй побач з палігонам.

«Усю ноч разрастаўся пажар пад Тамбовам на тэрыторыі вайсковага палігона ў Трыгуляі. Паводле словаў відавочцаў, агонь падышоў да лагеру і "атачыў" пасёлак. Прычына пажару невядомая», – напісаў рэсурс.

Мясцовыя СМІ паведамляюць, нібыта лясны пажар, выкліканы засухай, перайшоў на ваенны аб'ект.

Вядома, што ваенны палігон каля Трыгуляй выкарыстоўваецца ў якасці навучальнай базы для 16-й асобнай гвардзейскай брыгады спецыяльнага прызначэння ГРУ.

Гэты аб'ект служыць для трэніровак і падрыхтоўкі падраздзяленняў спецыяльнага прызначэння, уключаючы ваенныя вучэнні і трэніроўкі асабовага складу. Палігон таксама звязаны з наёмніцкімі структурамі, такімі як ПВК «Рэдут».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках