Гіркіну раптам стала дрэнна ў калоніі
24- 28.09.2024, 11:56
- 5,320
Адвакаты просяць перавесці яго ў шпіталь для аперацыі на сэрцы.
У былога «міністра абароны» так званай «ДНР» Ігара Стралкова (Гіркіна) здарылася рэзкае пагаршэнне здароўя ў расейскай калоніі. Папярэдне, яму патрэбная аперацыя на сэрцы.
Пра гэта напісаў блізкі да расейскіх сілавікоў рэсурс SHOT раніцай 28 верасня, паведамляе «Дыялог».
Паводле звестак рэсурсу, 53-гадовы чэкіст паскардзіўся на болі ў сэрцы.
«У Стралкова ў ПК (папраўчай калоніі – рэд.) усё часцей сталі здарацца прыступы стэнакардыі на фоне ішэмічнай хваробы сэрца», – напісаў рэсурс.
Паводле ягоных звестак, чэкіст скардзіцца на моцную дыхавіцу. Акрамя таго, у яго пачала адымацца рука. Адвакаты просяць перавесці яго ў шпіталь для аперацыі на сэрцы. Магчыма, Стралкову спатрэбіцца стэнтаванне або шунтаванне.