28 верасня 2024, Субота, 18:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітолаг: У найбліжэйшы час Лукашэнку чакае вельмі вялікі сюрпрыз

29
Палітолаг: У найбліжэйшы час Лукашэнку чакае вельмі вялікі сюрпрыз

Сітуацыя складваецца не на ягоную карысць.

У найбліжэйшыя тыдні дыктатара Лукашэнку чакае вельмі вялікі сюрпрыз. Пра гэта напісаў у «Тэлеграм» беларускі палітолаг Зміцер Балкунец:

– Аляксандр Лукашэнка прадаўжае актыўныя спробы знайсці знешнюю падтрымку перад чарговымі «выбарамі». 22–24 кастрычніка 2024 года ён плануе наведаць саміт БРІКС у Казані, а 17 лістапада рушыць на World Climate Summit у Баку. Гэтыя паездкі можна разглядаць як апошнія спробы заручыцца падтрымкай на міжнароднай арэне.

Сітуацыя складваецца не на ягоную карысць. У верасні 2020 года на сустрэчы з Пуціным у Сочы ён атрымаў крэдыт памерам 1,5 млрд даляраў пад гарантыі палітычнага транзіту і сыходу з пасады. Абмяркоўваліся нават датэрміновыя выбары ў 2020–2021 гадах, але гэтыя планы не былі рэалізаваныя ў запланаваны тэрмін. Крамлёўскае палітбюро супраць ягонага ўдзелу ў чарговых выбарах, спасылаючыся, сярод іншага, на пагаршэнне стану здароўя.

Акрамя таго, Кітай некалькі разоў за апошнія месяцы абмяркоўваў пытанне пра сыход Лукашэнкі. Што да Захаду, тут усё даўно зразумела. Такога адзінства знешніх гульцоў у пытанні замены Лукашэнкі не было ніколі.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках