Пад Часівым Ярам УСУ акружылі і эпічна разграмілі групу войскаў РФ
8- 28.09.2024, 8:16
- 11,596
Апублікаванае апошняе аўдыяпаведамленне акупантаў.
УСУ разграмілі групу расейскіх акупантаў у баях пад Часівым Ярам, ва УС РФ страты.
Пра гэта 27 верасня расказаў вайсковец РФ Ягор Гузенка, які вядзе Z-блог «Трынаццаты», паведамляе «Дыялог».
Ён паведаміў, што страціў у тым баі сябра і апублікаваў ягонае апошняе аўдыяпаведамленне.
«У Часівым Яры цяпер знаходзімся. Там (бойня – рэд.) ідзе. Дэсантнікі адкаціліся, мы засталіся. Не ведаю, што рабіць. Сілы нашыя слабыя, адступаць таксама нельга. Не ведаю, што рабіць», – казаў акупант.
Трынаццаты ўдакладніў, што «адкаціліся», а фактычна ўцяклі з поля бою вайскоўцы з 98-й паветрана-дэсантнай дывізіі УС РФ.
Праз гэта група акупантаў засталася ў акружэнні. Яе неўзабаве разграмілі УСУ.
«Загінуў мой сябар, а я яшчэ не веру... Вось толькі размаўлялі напярэдадні… Затое ў целіку ўсё (добра – рэд.)», – напісаў засмучаны Гузенка.