Памерла акторка, якая стала вядомай дзякуючы фільмам пра Гары Потэра
6- 27.09.2024, 17:35
- 8,236
Ёй было 89 год.
Брытанская акторкас Маргарэт Наталі Сміт, больш вядомая як Мэгі Сміт, памерла ва ўзросце 89 гадоў. Яна была вядомая з ролі прафесара МакГонагал у серыі фільмаў пра Гары Потэра, паведамляе BBC.
Яшчэ ў 2007 годзе ў Сміт быў дыягнаставаны рак грудзей, што стала вядома падчас здымак шостай часткі "Гары Потэра". Нягледзячы на цяжкую хваробу, акторка не спыніла ўдзел у здымках.
Мэгі Сміт - двухразовая лаўрэатка прэміі "Оскар", яна сем разоў атрымлівала прэмію BAFTA, а таксама тройчы была ўзнагароджана прэміяй "Залаты глобус".