27 верасня 2024, Пятніца, 2:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы вынесены прысуд беларусу і ўкраінцу за шпіянаж на карысць Расеі

1
У Польшчы вынесены прысуд беларусу і ўкраінцу за шпіянаж на карысць Расеі

Падсудныя дзейнічалі ў складзе злачыннай групы.

Суд у Польшчы прысудзіў двух чалавек, грамадзян Украіны і Беларусі, да турэмнага тэрміну паводле абвінавачання ў шпіянажы на карысць Расеі, паведамляецца ў чацвер са спасылкай на польскае агенцтва навін PAP.

Як зазначаецца, гэтыя двое падсудных былі сярод 16 грамадзян Беларусі, Украіны і Расеі, арыштаваных паводле пастановы Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы ў рамках расследавання дзейнасці шпіёнскай сеткі, у задачы якой уваходзіў збор інфармацыі аб транспартаванні вайсковай тэхнікі ва Украіну.

У Варшаве падкрэсліваюць, што роля Польшчы ў падтрымцы Кіева зрабіла яе ключавой мішэнню для расейскага шпіянажу і дыверсій.

Суд у польскім горадзе Люблін прызначыў 23-гадоваму ўкраінцу Максіму Л. шэсць гадоў пазбаўлення волі і штраф прыкладна на 4 тысячы даляраў за ўдзел у арганізаванай групе, адказнай за злачынствы супраць польскай дзяржавы, шпіянаж, а таксама захоўванне канабісу.

30-гадовы беларус Уладзіслаў П. атрымаў 2 гады і 10 месяцаў пазбаўлення волі, а таксама штраф за ўдзел у злачыннай групе і шпіянажы.

Суддзя Міраслаў Бжазоўскі заявіў падчас працэсу, што ўдзел падсудных у злачыннай групоўцы не выклікае сумневаў. Суддзя зазначыў, што злачынствы ўчыняліся з мэтай фінансавай выгады.

Са звестак PAP, астатнія арыштаваныя ў рамках гэтага расследавання атрымалі тэрміны ад 13 месяцаў да шасці гадоў турэмнага зняволення. Максім Л. і Уладзіслаў П. маюць права абскардзіць прысуд.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках