27 верасня 2024, Пятніца, 2:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Белавія» прыпыніць рэйсы ў два гарады Расеі

3
«Белавія» прыпыніць рэйсы ў два гарады Расеі

Размова ідзе аб рэйсах у Махачкалу і Мурманск.

«Белавія» прыпыніць рэйсы ў Махачкалу і Мурманск на зімовы перыяд. Пра гэта паведаміла начальніца службы маркетынгу і замежнаэканамічнай дзейнасці авіякампаніі Кацярына Радзішэўская, піша БелТА.

«Мурманск адкрылі ў 2023 годзе, спынялі палёты на зіму, аднаўлялі ўлетку. У гэтым годзе адкрылі рэйс у Махачкалу - выдатны рэйс у летні перыяд, аднак мы плануем яго прыпыняць зімой і аднаўляць летам», - сказала Кацярына Радзішэўская.

Яна адзначыла, што «Белавія» разглядае Расею як ключавы рынак.

Цяпер перавозчык выконвае рэгулярныя рэйсы ў восем расейскіх аэрапортаў: Масква (Дамадзедава, Шарамеццева, Унукава - 40-48 рэйсаў на тыдзень), Санкт-Пецярбург (21 рэйс на тыдзень), Калінінград (6 разоў на тыдзень), Казань, Екацярынбург і Сочы ( па 2 разы на тыдзень). Таксама запушчаны рэйсы з Гомеля ў Маскву (Унукава і Шарамеццева) і Санкт-Пецярбург, а таксама з Берасця ў Маскву (Шарамеццева).

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках