27 верасня 2024, Пятніца, 2:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брытанія пашырыла антырасейскія санкцыі на пяць газавозаў

2
Брытанія пашырыла антырасейскія санкцыі на пяць газавозаў

У спіс патрапілі кампаніі з Індыі і ААЭ, а таксама судны, якія ходзяць пад сцягамі Палау, Барбадаса і Панамы.

Вялікая Брытанія пашырыла санкцыі супраць Расеі праз ваенныя дзеянні ва Украіне, унёсшы ў спіс дзве кампаніі і пяць суднаў, паведамляецца на сайце ўрада.

Пад абмежаванні патрапілі аператары Ocean Speedstar Solutions (кампанія знаходзіцца ў Індыі, пісаў Bloomberg) і White Fox Ship Management Fzco з ААЭ. Раней аб захадах супраць іх абвяшчалі ЗША.

Сярод суднаў, унесеных у санкцыйны спіс, указаныя Asya Energy, Pioneer, North Sky, SCF La Perouse і Nova Energy. Паводле звестак партала VesselFinder, яны ходзяць пад сцягамі Палау, Панамы і Барбадаса.

Увядзенне санкцый Лондан растлумачыў «працягам супольных з хаўруснікамі намаганняў па спыненні спроб Расеі павялічыць свае даходы ад продажу энэрганосьбітаў». Раней сёлета Вялікая Брытанія ўслед за ЗША ўвяла санкцыі супраць «Арктык ЗПГ 2». Акрамя таго, летам Еўразвяз абвясціў аб новым пакеце абмежавальных захадаў супраць Расеі, якія прадугледжваюць у тым ліку забарону на ўсе аперацыі па рээкспарце праз тэрыторыю Еўразвязу паставак ЗПГ у трэція краіны.

У пачатку верасня брытанскія ўлады пашырылі захады ў дачыненні да расейскага нафтавага сектара і ўнеслі ў чорны спіс некалькі суднаў, якія на заяву ўладаў пастаўлялі сыравіну ў трэція краіны.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках