27 верасня 2024, Пятніца, 2:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міжнародная федэрацыя барацьбы змяніла крытэры допуску спартоўцаў з Беларусі

2
Міжнародная федэрацыя барацьбы змяніла крытэры допуску спартоўцаў з Беларусі

Абноўленыя крытэры адбору.

Міжнародная федэрацыя барацьбы (UWW) пастанавіла абнавіць крытэрыі адбору для спартоўцаў і дапаможнага персаналу з Расеі і Беларусі. Новыя крытэрыі былі перагледжаныя і зацверджаныя падчас пасяджэння федэрацыі, паведамляе прэс-служба ведамства.

«Для будучых турніраў UWW толькі довады наўпроставага ваеннага ўдзелу ў вайне супраць Украіны або публічныя заявы [пісьмовыя або вусныя] у падтрымку вайны або іх прамоўтэраў ці ўдзельнікаў будуць разглядацца як падстава для дыскваліфікацыі спартоўца», - адзначылі ў паведамленні.

Таксама федэрацыя перагледзіць усе выпадкі, паводле новых крытэрыяў, якія раней былі абвешчаныя дыскваліфікацыйнымі. У UWW дадалі, што расейскія і беларускія барцы разам з дапаможным персонам, якія маюць права на ўдзел у спаборніцтвах, прадоўжаць выступаць пад нейтральным сцягам як індывідуальныя спартоўцы.

«Гімн UWW будзе выкарыстоўвацца на цырымоніях, але ніякіх спасылак на сцяг, сімвалы або герб Расеі і Беларусі не будзе дазволена», - адзначылі ў федэрацыі.

У сваю чаргу ў прэс-службе адзначылі, што федэрацыя не ўрэгулявала пытання аб вяртанні міжнародных спаборніцтваў у Расею і Беларусь.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках