27 верасня 2024, Пятніца, 2:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Удар па аўтарытэце Пуціна: УСУ дэманструюць поспехі ў рамках Курскай аперацыі

1
Удар па аўтарытэце Пуціна: УСУ дэманструюць поспехі ў рамках Курскай аперацыі

Расея не спяшаецца абараняць уласную тэрыторыю.

Украінскія Узброеныя сілы рушылі наперад у Курскай вобласці. Імаверна, яны прарвалі яшчэ адзін адрэзак мяжы з Расеяй. Пра гэта паведаміла дзейная ў Курскай вобласці ўкраінская паветрана-дэсантная брыгада. Зрэшты, яна не ўдакладніла месца і час прарыву, паведамляе FREEДОМ.

Відэа, на якім зафіксаваная прапрацоўка праходаў у інжынерных загародах і першыя баі ў пагранічнай паласе, дзе танкісты дэсантна-штурмавых войск знішчаюць апорны пункт супраціўніка, украінскія штурмавікі паказалі ў сацсетках 23 верасня. Гэта ўжо другая паспяховая аперацыя прарыву расейскай граніцы з пачатку заходу на тэрыторыю Курскай вобласці РФ у жніўні гэтага года.

«Украінскія сілы нядаўна прасунуліся ў Глушкаўскім раёне на захад ад украінскага выступу ў Курскай вобласці на фоне працяглых наступальных аперацый у гэтым раёне 23 верасня. Геалакацыйныя кадры, апублікаваныя 23 верасня, паказваюць на тое, што ўкраінскія сілы нядаўна прасунуліся да паўднёвай ускраіне Вясёлага (на паўднёвы захад ад Глушкава)», - гаворыцца ў аналітычнай справаздачы Інстытута вывучэння вайны.

УСУ выявілі слабасць расейскіх абарончых сістэм і скарысталіся гэтым, заявіў экс-дырэктар ЦРУ Дэвід Петрэус. Аперацыю ўкраінскага войска ў Курскай вобласці ён назваў ударам па аўтарытэце расейскага дыктатара Пуціна, які нават не хоча пра гэта гаварыць і не зважае на сітуацыю там.

«Тое, што адбываецца ў Курскай вобласці - гэта вялікае дасягненне і не толькі праз псіхалагічны эфект і дэманстрацыю, што Украіна можа пайсці ў наступ і дабіцца поспеху, а таму што падчас гэтай аперацыі быў адрэзаны доступ да вельмі важнай чыгуначнай лініі, якая звязвае Маскву з расейскімі войскамі на паўднёвым усходзе Украіны», - сказаў Петрэус у інтэрв'ю «Голасу Амерыкі».

На думку прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, большасць расейцаў адмаўляецца бачыць рэальнасць. Аднак ёсць і тыя, хто не можа не заўважыць, што Пуцін не спяшаецца абараняць уласную тэрыторыю, а засяроджваецца на працягу вайны ва Украіне. Украінскае войска тым часам змагло прадэманстраваць, што здольнае перайсці ў наступ, а таксама паказаць партнёрам, чаго можа дасягнуць пры атрыманні належных рэсурсаў.

«На гэты накірунак ужо ўдалося адцягнуць амаль 40 тысяч расейскіх вайскоўцаў. Працягваюцца нашыя актыўныя дзеянні. Ёсць і папаўненні абменнага фонду для нас, для Украіны. І ўсё гэта - важныя рэчы, якія ўплываюць на агульную сітуацыю ў вайне», - сказаў лідар Украіны.

Са слоў Уладзіміра Зяленскага, аперацыя УСУ ў Курскай вобласці з'яўляецца часткай плана перамогі Украіны. Ацэньваць яе поспех яшчэ рана, аднак вынікі ўжо заўважныя. А важнымі матывамі гэтага прарыву прэзідэнт Украіны назваў узняцце баявога духу ўкраінскага войска і дэманстрацыю ўласнай сілы свету.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках