27 верасня 2024, Пятніца, 2:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Драздам будзе вельмі балюча

2
Драздам будзе вельмі балюча

Хунце ёсць ад чаго маркоціцца.

Учора крамлёўскі недакурак спрабаваў палохаць увесь свет ядзернай зброяй і новай дактрынай. Атрымалася так сабе, і, калі б там не была згаданая захопленая хунтай Беларусь, мы б не звярнулі ўвагі ўвогуле.

Але Жозі вылучыла два аспекты прамовы з бункера.

1. Калі на хунту нападуць, Крэмль выкарыстае ядзерную зброю. А гэта азначае ўсяго толькі тое, пра што мы не раз пісалі, ніякай "чырвонай кнопкі" у Менску няма. Хунта толькі ператварыла краіну ў мішэнь для ўдару ў адказ. Пускавая пляцоўка, тыл, рамонтная і лагістычная база. І калі "чырвоныя лініі" будуць пераведзены ці то па дурасці, ці то ў выніку правакацыі, Драздам будзе вельмі балюча.

2. Крэмль можа выкарыстаць ядзерную зброю ў выпадку пагрозы суверэнітэту або масавага старту паветраных цэляў. Курская вобласць у гэтай парадыгме не Расея. Хаця калі верыць сучасным расейскім навукоўцам, суверэнітэт каваўся ў рамках васальнага становішча ў Ардзе. Тады ўсё лагічна. Можна акупаваць усю тэрыторыю Расеі, яе суверэнітэт не зазнае.

Пра масавы старт незразумелы колькасны крытэр. Аднак, можна зрабіць выснову, што тыя старты, у выніку якіх знікаюць то "непрыступныя" склады боепрыпасаў, то НПЗ, то нафтабазы, недастаткова масавыя, і можна працягваць.

На фоне пункта 2 пункт 1 выглядае сумнеўным. Аднак, успамінаючы, як вольна з тэрыторыяй Беларусі абыходзіўся СССР, то нядзіўна будзе меркаваць, што напад на Беларусь можа лічыцца ад нападу на Магілёў ці Смаленск. Хунце ёсць ад чаго замаркоціцца.

Майк жа звяртае ўвагу на яшчэ адну асаблівасць расейскай ядзернай зброі, дакладней яе носьбітаў. Паўночнакарэйскія ракеты ўзлятаюць і ляцяць кудысьці, кітайская МБР паспяхова выканала вучэбную задачу ўпершыню з 1980-х гадоў, нават іранская ракета ў руках "Хезбалы" змагла днямі даляцець да кропкі перахопу. І толькі "Сармат" вырашыў альтэрнатыўна ўзляцець, не выходзячы з шахты.

Тэлеграм-канал"Нік і Майк"

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках