27 верасня 2024, Пятніца, 2:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ накрылі HIMARS і авіябомбамі буйны сектар расейскага камандавання і пяхоты

6
УСУ накрылі HIMARS і авіябомбамі буйны сектар расейскага камандавання і пяхоты

Вайскоўцы РФ выбягалі ў адным споднім.

Рэактыўная артылерыя і авіяцыя УСУ знішчылі камандны пункт расейскага войска ў Запарожжы.

Адпаведнае відэа апублікаваў фонд "Вярніся Жывым".

Паведамляецца, што навядзенне высокадакладных сродкаў знішчэння выконваў беспілотны выведвальны комплекс Shark 128-й асобнай горна-штурмавой брыгады УСУ.

Акрамя каманднага пункта, пад удар трапілі месцы жыхарства расейскіх акупацыйных войскаў. На апублікаваных кадрах відаць, што расейскія вайскоўцы выбягаюць з дамоў у адных майтках.

OSINT-даследчык EjShahid знайшоў месца ўдару: ім быў пасёлак Навагароўка, які знаходзіцца за 20 кіламетрах ад лініі баявога сутыкнення.

Удар нанеслі з дапамогай артылерыйскай сістэмы M142 HIMARS (High Mobility Artillery Rocket System).

Улічваючы плошчу разлёту і колькасць суббоепрыпасаў можна меркаваць, што для ўдару выкарыстоўвалі некалькі ракет M30 або балістычную ракету ATACMS (Army Tactical Missile System).

Акрамя таго, улічваючы даволі невялікія аб'ёмы выбухаў у моманце з працай авіяцыі, можна меркаваць, што Паветраныя сілы выкарыстоўвалі бомбы GBU-39.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках