27 верасня 2024, Пятніца, 2:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністр абароны Польшчы: Сітуацыя на мяжы з Беларуссю сур'ёзная

13
Міністр абароны Польшчы: Сітуацыя на мяжы з Беларуссю сур'ёзная

Ціск узмацніўся.

Міністр абароны Польшчы Уладзіслаў Касіняк-Камыш назваў сур'ёзнай сітуацыю, якая складваецца на мяжы з Беларуссю.

З ягоных слоў, ціск на мяжы ў апошнія тыдні ўзмацніўся, піша wiadomosci.radiozet.pl.

“Сітуацыя сур'ёзная. У апошнія тыдні ціск на мяжы ўзрос. Пасля ліпеня і жніўня, якія былі даволі спакойнымі месяцамі, верасень прынёс рост колькасці нелегальных перасячэнняў мяжы», - адзначыў Касіняк-Камыш.

У верасні зафіксавана больш за 2,5 тысячы спроб незаконна перасячэння мяжы і больш за 26 000 за апошнія дзевяць месяцаў. Гэта столькі ж, колькі і за ўвесь 2023 год.

Міністр абароны расказаў, што памежнікі затрымліваюць кантрабандыстаў і ўскрываюць маршруты перамяшчэння мігрантаў.

«Мы будзем з гэтым змагацца бязлітасна. Гэта парушэнне закону і пагроза бяспецы польскай дзяржавы», - дадаў Касіняк-Камыш.

У аперацыі «Бяспечнае Падляшша», якая праводзіцца на мяжы з Беларуссю, удзельнічаюць 17 тысяч вайскоўцаў, памежнікаў і паліцыянтаў.

Нагадаем, міграцыйны крызіс на межах Беларусі з Польшчай і Літвой узнік у другой палове 2021 года. Мігранты з краін Блізкага Усходу і Афрыкі прыляталі ў Беларусь, каб нелегальна перайсці ў Еўразвяз. Польскія і літоўскія памежнікі неаднаразова сведчылі, што беларускія памежнікі дапамагаюць мігрантам перасекчы мяжу. Дзеянні беларускіх уладаў на Захадзе расцанілі як форму гібрыднай вайны.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках