27 верасня 2024, Пятніца, 2:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крамлёўскі прапагандыст у Нью-Ёрку даслоўна маліў Зяленскага стэлефанавацца з Пуціным

37
Крамлёўскі прапагандыст у Нью-Ёрку даслоўна маліў Зяленскага стэлефанавацца з Пуціным

Гэтым ягонае прыніжэнне не абмежавалася.

Карэспандэнт УДТРК, які нейкім чынам прабраўся на палі Генасамблеі ААН у Нью-Ёрку, падпільнаваў прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, каб літаральна ўмольваць яго стэлефанавацца з крамлёўскім дыктатарам Уладзімірам Пуціным.

Як піша New Voice, адпаведнае відэа з'явілася ў сацсетках у чацвер, 26 верасня.

На ім бачна, як расеец спрабуе праціснуцца да Зяленскага са сваімі пытаннямі аб перамовах, аднак, на свой жаль, сутыкаецца з поўным ігнорам.

«Чаму не хочаце перамоў з Расеяй? Растлумачце. У чым праблема пагутарыць, стэлефанавацца?», - распінаўся прапагандыст, аднак так нічога ў выніку і не дамогся.

Зрэшты, гэтым яго прыніжэнні не абмежаваліся.

Апроч Зяленскага, расеец паспрабаваў узяць каментар яшчэ і ў кіраўніцы нямецкага МЗС Анналены Бербок, якая яго сваёй увагай таксама так і не ўганаравала.

Больш за тое, у сітуацыю ўмяшаліся яе ахоўнікі, якія адразу ж указалі няпрошанаму госцю з РФ на яго месца.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках