27 верасня 2024, Пятніца, 2:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Politico: Украіна заклікала байкатаваць «мірны план» Кітая

6
Politico: Украіна заклікала байкатаваць «мірны план» Кітая

Пекін мае намер весці "закулісную" працу ў ААН.

Украіна пачала адгаворваць супольнінкаў і іншыя краіны ад падтрымкі мірнага плана Кітая, паколькі Пекін спрабуе "не дапусціць знішчэння Расеі" ў вайне. Гэта вынікае з дакумента, які прадстаўнікі Украіны распаўсюдзілі сярод дыпламатаў і службовых асоб на Генеральнай Асамблеі ААН.

Згодна з тэкстам дакумента, з якім азнаёмілася Politico, Кітай мае намер весці "закулісную" працу ў ААН, каб пашырыць колькасць прыхільнікаў свайго плана па спыненні вайны паміж Расеяй і Украінай.

Кітай збіраецца схіліць на свой бок краіны Лацінскай Амерыкі, Азіі і Афрыкі. Калі Пекін даб'ецца пастаўленай мэты, ён будзе выстаўляць гэта як доказ падтрымкі свайго плана "сусветнай большасцю", гаворыцца ў дакуменце.

Пры гэтым, як адзначаюць украінскія дыпламаты, план Кітая мяркуе толькі замарозку канфлікту і змяшчае выгадныя для Масквы ўмовы.

Са звестак Кіева, афіцыйна Кітай прадставіць план мірных перамоў у кастрычніку на саміце БРІКС у Казані. Пры гэтым у дакуменце не ўдакладняецца, адкуль украінскі бок атрымаў інфармацыю аб стратэгіі Пекіна.

Раней Кітай супрльна з Бразіліяй прадставіў "мірны план" з шасці пунктаў. Ён прадугледжвае бесперашкодны ўвоз гуманітарнай дапамогі ў пацярпелыя ад баёў раёны, абарону цывільнага насельніцтва, абмен ваеннапалоннымі і адмову ад пашырэння зоны баявых дзеянняў. У жніўні Пекін сцвярджаў, што ініцыятыву падтрымалі "больш за 110 краін".

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі назваў "мірны план" Кітая і Бразіліі "дэструктыўным". "Я думаю, што бразільска-кітайская ініцыятыва больш прарасейская", - адзначыў украінскі лідар. Ён падкрэсліў, што план быў прапанаваны без павагі да Украіны і яе тэрытарыяльнай цэласнасці.

Тым часам у Крамлі станоўча ўспрымаюць мірныя ініцыятывы Кітая. Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін раней дапускаў, што план Пекіна ў будучыні можа быць узяты за аснову для мірнага ўрэгулявання. У той жа час Пуцін назваў свае ўмовы для заканчэння канфлікту: Кіеў павінен пагадзіцца на нейтральны, пазаблокавы і бяз'ядзерны статус, прызнаць расейскімі Луганскую, Данецкую, Запарожскую і Херсонскую вобласці. Захад, у сваю чаргу, павінен зняць усе санкцыі з Расеі. Зяленскі называў гэтыя ўмовы чарговым ультыматумам.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках