27 верасня 2024, Пятніца, 2:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь пакінуў буйны нямецкі інвестар

4
Беларусь пакінуў буйны нямецкі інвестар

Кампанія з'яўляецца адным з сусветных лідараў у вытворчасці оптыкі.

З Беларусі сышоў яшчэ адзін знакавы інвестар - нямецкая кампанія Сarl Zeiss, якая з'яўляецца адным з сусветных лідараў у вытворчасці оптыкі. Пра гэта паведаміў «План Б».

Як адзначае выданне, пастанова была прынятая управай нямецкай кампаніі пасля таго, як у чэрвені Еўразвяз увёў санкцыі супраць беларускага холдынгу БелОМА.

“Пасля гэтага на тое, каб выйсці з капіталу супольнагапрадпрыемства „Цэйс-БелОМА“, кіраўніцтву Сarl Zeiss спатрэбілася некалькі тыдняў”, - піша выданне.

Сarl Zeiss быў у першай дзясятцы буйных нямецкіх бізнэсаў, якія арганізавалі ў 1990-х вытворчасць на тэрыторыі Беларусі. Адбылося гэта ў 1995 годзе ў памяшканнях і цэхах Беларускага оптыка-механічнага аб'яднання. БелОМА тады праходзіла праз цяжкі працэс рэканверсіі. З'яўленне ў якасці партнёра вядомай і профільнай заходняй кампаніі, як меркавалася, павінна было зрабіць яго менш балючым.

У супольным прадпрыемстве "Цэйс-БелОМА" немцы атрымалі 60% і за некалькі гадоў арганізавалі ўзорную вытворчасць лінзаў, механічных кампанентаў, мікраскопаў і медыцынскіх прыбораў. Асноўнымі іх атрымальнікамі сталі заводы самога Сarl Zeiss у Нямеччыне, ЗША і Францыі.

На піку вытворчасці было занята блізу 400 чалавек. Паводле грошай, укладзеных у СП, і аб'ёмаў прадукцыі, што выпускаюцца ім, на інвестыцыйнай карце Беларусі "Цэйс-БелОМА" належаў да сярэднячкоў. Але яго былы генеральны дырэктар Уве Келер фактычна стаў дуаенам усіх замежных інвестараў у Беларусі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках