27 верасня 2024, Пятніца, 2:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Воршы затрымалі расейца-удзельніка АЗГ

9
У Воршы затрымалі расейца-удзельніка АЗГ

Банда нападала на бізнэсоўцаў у Расеі.

Беларускія сілавікі затрымалі ў Воршы грамадзяніна Расеі, які знаходзіўся ў міжнародным вышуку. Затрыманне праводзілі супрацоўнікі ГУБАЗіК пры сілавой падтрымцы байцоў «Алмаз», паведамляе «Еўрарадыё».

Затрыманаму 31 год. У Расеі ён быў актыўным удзельнікам арганізаванай злачыннай групы, якая ўчыняла напады на прадпрымальнікаў у Смаленскай вобласці. Напрыклад, у 2018 годзе ўдзельнікі групы збілі мясцовага бізнэсоўца, патрабавалі аддаць маёмасць. Пацярпелы не пагадзіўся, тады ў мужчыну стрэлілі з траўматычнай зброі.

«Ён цудам застаўся жывы», - кажуць у беларускім МУС.

Яшчэ адзін злачынны эпізод здарыўся ў верасні 2019 года. Сябры АЗГ выкралі непаўналетнюю дачку іншага прадпрымальніка. Злачынцы патрабавалі, каб мужчына перааформіў свой бізнэс на падстаўных асоб.

«Хаваючыся ў нашай краіне, фігурант рабіў усе магчымыя меры канспірацыі", — адзначылі ў МУС. Цяпер разглядаецца пытанне аб перадачы затрыманага расейскім праваахоўным органам.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках