27 верасня 2024, Пятніца, 2:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У беларускіх мужчын спыталі, ці гатовыя яны сыходзіць у дэкрэтны адпачынак

6
У беларускіх мужчын спыталі, ці гатовыя яны сыходзіць у дэкрэтны адпачынак

Што паказала апытанне.

Беларускія мужчыны гатовы сыходзіць у адпачынак з прычыны догляду дзіцяці. Пра гэта сведчаць звесткі апытання, якое правёў даследчы цэнтр сэрвісу пошуку працы rabota.by.

У даследаванні ўзялі ўдзел 1800 чалавек. 74,6% апытаных мужчын адказалі, што згодны сыходзіць у адпачынак для догляду дзіцяці да трох гадоў пры пэўных абставінах.

У той жа час больш за палову жанчын (56,9%) прызналіся, што не гатовы адмаўляцца ад кар'еры, каб поўнасцю прысвячаць сябе сям'і. Удзельніцы апытання адзначылі, што для іх вялікае значэнне маюць самарэалізацыя і прафесійнае развіццё. Як паказала даследаванне, гэта асноўная прычына, чаму некаторыя жанчыны не спяшаюцца нараджаць дзяцей. Таксама ўдзельніцы апытання адказалі, што адкладаюць мацярынства, калі адчуваюць нястачу грашовых сродкаў у сям'і (37,9 адсотка) або не могуць разлічваць на свайго мужчыну (27,8 адсотка).

Сярод апытаных беларусаў 77,2% упэўнены, што знайсці баланс паміж сям'ёй і кар'ерай цалкам магчыма, хаця гэта часам і няпростая задача.

Большасць удзельнікаў апытання адзначылі, што факусуюцца найперш на паляпшэнні свайго фінансавага дабрабыту, падтрыманні здароўя, кар'еры, хобі і самаразвіцці. Стварэнне сям'і, нараджэнне і выхаванне дзяцей сваім галоўным прыярытэтам лічаць крыху больш за 20% рэспандэнтаў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках