Як палепшыць якасць сігналу Wi-Fi роўтара за адну хвіліну
18- 26.09.2024, 9:59
- 16,906
Простая хітрасць.
Экспэрты кажуць, што часцей за ўсё слабы сігнал Wi-Fi звязаны з няправільным размяшчэннем роўтара ў доме ці "суседствам" з іншымі прыладамі. Але часам бываюць выпадкі, калі абсталяванне банальна “стамілася” і патрабуе перазагрузкі для аднаўлення аптымальнай працы, піша УНІАН.
Многія памылкова думаюць, што невялікая скрыначка для раздачы інтэрнэту, у адрозненне ад іншай тэхнікі ў доме, не патрабуе нейкай асаблівай увагі і можа працаваць у рэжыме нон-стоп. Аднак перыядычная перазагрузка ўсё ж неабходна для яго стабільнай працы.
Для пачатку пераканаемся, што роўтэр усталяваны правільна
Wi-Fi роўтэр рэкамендуецца размяшчаць як мага вышэй ад падлогі, бо яго сігнал распаўсюджваецца дугападобна. Так, калі тэхніка будзе знаходзіцца на падлозе, то частка сігналу проста сыдзе ў падлогу.
Трымайце роўтэр далей ад іншых электронных прылад. Да іх таксама адносяцца і лядоўня з мікрахвалёўкамі.
Ідэальным месцам для размяшчэння роўтара часта лічыцца калідор. Так сігнал лёгка пранікае ў бліжэйшыя пакоі, і звычайна паміж роўтарам і мабільнай прыладай знаходзіцца не больш за адну сцяну.
Часам нават пры правільным размяшчэнні роўтара не ўдаецца ўзмацніць сігнал Wi-Fi сеткі. У такім разе варта скарыстацца правілам "10 секунд". Яно складаецца ў тым, каб выключыць роўтар з разеткі, пачакаць 10 секунд для поўнай перазагрузкі, а затым ізноў падлучыць яго да сеткі. Гэтую параду часта даюць інтэрнэт-правайдэры, калі карыстальнікі сутыкаюцца з праблемамі ў працы сваіх роўтэраў.
Ваш роўтэр, як і любая іншая электронная прылада, з часам назапашвае памылкі ў працы. Гэтыя памылкі могуць прывесці да зніжэння прадукцыйнасці, страты пакетаў звестак і зніжэння хуткасці інтэрнэту. Перазагрузка роўтара ўхіляе такія памылкі і «скідае» сістэму, вяртаючы прыладу да звычайнага працоўнага стану. Гэта асабліва актуальна, калі роўтэр працуе бесперапынна на працягу доўгага часу.
Як часта трэба перазагружаць роўтар, дакладнага адказу няма. Няма нічога страшнага, калі вы будзеце рабіць гэта ў мэтах прафілактыкі, каб не дапусціць назапашвання вялікай колькасці памылак. Але агулам, дастаткова адпраўляць роўтэр на перазагрузку хаця б раз на тыдзень.