27 верасня 2024, Пятніца, 2:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У NАТO пачалі рыхтаваць план на выпадак Трэцяй сусветнай вайны

13
У NАТO пачалі рыхтаваць план на выпадак Трэцяй сусветнай вайны

Падрабязнасці.

У NАТO распрацоўваюць план маштабнай эвакуацыі параненых з лініі фронту на выпадак магчымай вайны з Расеяй, паведаміў генерал-лейтэнант Аляксандр Зольфранк, кіраўнік камандавання лагістыкі альянсу. Паводле ягоных слоў, такая вайна, хутчэй за ўсё, разгорнецца на "шырокім полі бою" і прывядзе да сур'ёзных страт для NАТO.

Зольфранк падкрэсліў, што з-за сур'ёзных магчымасцяў расейскіх ВКС паветраная эвакуацыя параненых можа быць занадта небяспечнай, таму для гэтых мэт лепш выкарыстоўваць "санітарныя цягнікі". "Задачай стане забеспячэнне аператыўнай і якаснай дапамогі вялікай колькасці пацярпелых у найгоршым выпадку", – падае яго словы выданне Daily Mail.

трэба ўніфікаваць медыцынскія правілы. Адным з рашэнняў можа стаць стварэнне “ваенна-медыцынскага Шэнгена”, які забяспечыць свабоднае перамяшчэнне моцнадзейных прэпаратаў, у тым ліку абязбольвальныя, неабходныя пры цяжкіх раненнях.

Планаванне медыцынскай эвакуацыі - толькі адзін элемент падрыхтоўкі NАТO да будучай вайны з Расеяй. Так, у рамках гэтых намаганняў з 22 студзеня да 31 траўня 2024 года адбыліся найбуйнейшыя з 1988 года вучэнні NАТO Steadfast Defender 2024 (“Устойлівы абаронца – 2024”). У іх узялі ўдзел звыш 90 тысяч вайскоўцаў, больш за 50 караблёў, уключаючы авіяносцы і эсмінцы, больш за 80 самалётаў, гелікаптэраў і беспілотнікаў, а таксама больш за 1,1 тысячы баявых машын, уключаючы 133 танкі і 533 баявыя машыны пяхоты. Гэтыя манеўры былі часткай падрыхтоўкі да магчымай расейскай агрэсіі і ахапілі краіны ўсёй Еўропы, у тым ліку Вялікабрытанію, Нямеччыну, Вугоршчыну, Грэцыю, Польшчу, Фінляндыю, Швэцыю і іншыя.

У студзені 2024 г. міністр абароны Нямеччыны Барыс Пісторыюс заявіў, што заходнія краіны павінны найбліжэйшыя 3-5 гадоў актыўна рыхтавацца да магчымай вайны з Расеяй. “Вайсковыя экспэрты мяркуюць, што Расеі спатрэбіцца некалькі гадоў для таго, каб падрыхтавацца да буйных ваенных дзеянняў. Гэта толькі ацэнка, ніхто не можа ведаць дакладна. І менавіта гэты час - наступныя 3-5 гадоў - мы павінны выкарыстоўваць для інтэнсіўнага ўзбраення”, - падкрэсліў тады ён.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках