27 верасня 2024, Пятніца, 2:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусь заляцеў чарговы расейскі «шахед»

8
У Беларусь заляцеў чарговы расейскі «шахед»

З аэрадрома “Баранавічы" быў узняты дзяжурны знішчальнік.

Апоўначы расейскі дрон-камікадзэ зайшоў на тэрыторыю Гомельскай вобласці з Чарнігаўскай вобласці каля Любеча. Акурат расейцы атакавалі Украіну вялікай колькасцю дронаў.

Беспілотнік зайшоў на тэрыторыю Беларусі ў раёне вёскі Асарэвічы і рухаўся ў бок Славуціча, паведамляе “Наша Ніва” са спасылкай на “Беларускі Гаюн”.

З аэрадрома "Баранавічы" быў узняты дзяжурны знішчальнік і накіраваўся на паўднёвы ўсход краіны, у раён Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка.

Пазней беспілотнік пакінуў тэрыторыю Беларусі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках