26 верасня 2024, Чацвер, 0:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошты газу ў Еўропе ўпалі да адмоўных значэнняў

1
Кошты газу ў Еўропе ўпалі да адмоўных значэнняў

Але ёсць нюанс.

Тэхнічны збой у IT-сістэме прывёў да рэзкага падзення коштаў газу на галандскім хабе TTF, апусціўшы іх ніжэй за адзнаку – $10000 за 1 тыс. куб. м. Пра гэта паведамляе агенцтва Montel.

У выніку праблемы з IT-сістэмай кошты балансавання газу на TTF увечары ў аўторак, 25 верасня, упалі да -€1175 за 1 МВт•г, што эквівалентна -$13500 за 1 тыс. куб. м.

«Нешта пайшло не так у нашай IT-сістэме, і гэта прывяло да парушэння раўнавагі ўсёй сістэмы», – пракаментаваў сітуацыю прадстаўнік галандскага сеткавага аператара Gasunie. Ён таксама адзначыў, што некаторыя пастаўшчыкі газу сутыкнуліся з павелічэннем выдаткаў і цяпер кампанія шукае шляхі для кампенсацыі гэтых затратаў.

На графіках на сайце біржы ICE анамальных зменаў коштаў няма. На стан 20:59 паводле Менска кошт кастрычніцкага ф'ючэрса на хабе TTF у Нідэрландах вырас на 6,37%, да €37,565 за 1 МВт•г, або $489,15 за 1 тыс. куб. м з улікам курсу на рынку форэкс.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках