26 верасня 2024, Чацвер, 0:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адзін з пастаўшчыкоў зброі для войска ЗША плануе запусціць вытворчасць ва Украіне

2
Адзін з пастаўшчыкоў зброі для войска ЗША плануе запусціць вытворчасць ва Украіне
МІКАЭЛЬ ЁХАНСАН

Размова ідзе пра швэдскую абаронную кампанію Saab.

Швэдская абаронная кампанія Saab разглядае магчымасць размяшчэння вытворчасці ва Украіне. Пра гэта заявіў генеральны дырэктар Saab Мікаэль Ёхансан, піша Reuters.

«Мы павінны дапамагчы Украіне нарасціць суверэнны патэнцыял і магчымасці, таму нам неабходна наладзіць партнёрства з украінскай прамысловасцю ва Украіне, а таксама з украінскай прамысловасцю, якая выйшла за межы Украіны», – сказаў ён.

Saab, паводле словаў Ёхансана, вядзе перамовы з дзвюма ці трыма кампаніямі пра «спосабы арганізацыі мясцовай вытворчасці», але пагадненні яшчэ не заключаныя.

Гендырэктар Saab заявіў, што бачыць патэнцыял для супрацоўніцтва з украінскімі кампаніямі ў беспілотніках. Таксама Украіна можа стаць пастаўшчыком частак боепрыпасаў і спрыяць развіццю сэнсарных тэхналогій.

Кампанія Saab, канкурэнтка такіх гігантаў, як амерыканскі Lockheed Martin, французская Dassault Aviation і брытанская BAE Systems, перажывае бум попыту, выкліканы глабальнай напружанасцю, вайной ва Украіне і нядаўнім уступам Швэцыі ў NATO.

Ёхансан падкрэсліў, што ваенная прамысловасць пераходзіць ад дапамогі, якая базуецца на ахвяраваннях, да прамога партнёрства з Украінай.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках