25 верасня 2024, Серада, 18:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фейгін: Лукашэнка на чарзе

10
Фейгін: Лукашэнка на чарзе

Ёсць рэальная пагроза для беларускага дыктатара.

Расейскі адвакат і вядомы блогер Марк Фейгін расказаў пра тое, чаго рэальна баіцца Лукашэнка.

- Лёс беларускага рэжыму і самога Лукашэнкі цалкам залежыць ад зыходу вайны ва Украіне, і гэта дыктатар акурат разумее. Свой лёс ён звязвае з гэтым, - выказаў меркаванне Марк Фейгін на «Обычном утре». - Умоўна кажучы, калі Масква прайграе ці не стане Пуціна, то, цалкам відавочна, што Лукашэнка на чарзе. Ён гэтыя рэчы ўзаемазвязвае.

Так, зыход вайны ва Украіне не прадвызначаны, з пункту гледжання таго, як павернуцца падзеі, ці прыйдуць да перамоў з адных ці іншых пазіцый. Але ў кожным выпадку ў Лукашэнкі ёсць падставы баяцца, ёсць падставы для нервовасці, бо і ў Маскве яго не дужа любяць.

Фейгін растлумачыў, што лічыць рэальнай пагрозай для беларускага дыктатара.

— Ён жа ўвесь час распавядае пра сваю тэрміновую службу і раз-пораз апранае гэтую велізарную фуражку з палямі, увесь час дэманструючы нейкую мабілізацыю. І гэта нічым не адрозніваецца ад той самай заявы, што ён рыхтуецца да вайны, што вайна будзе.

Не думаю, што нешта істотнае пагражае Мазырскаму НПЗ, хаця вайна побач і нейкія выпадковыя рэчы могуць адбыцца.

А вось чаго сапраўды Лукашэнка можа баяцца ў зыходзе вайны, дык гэта ўнутранага абурэння, якое можа сумавацца, паколькі ў шэрагах УСУ ваююць беларускія падраздзяленні, унутры Беларусі ўжо сапраўды ёсць нейкая незадаволеная частка дзевяцімільённага насельніцтва.

Таму ваяваць найперш ён збіраецца з уласным народам. У сувязі з гэтым не выключана, што на Мазырскі НПЗ упадзе не расейскі і не ўкраінскі дрон, а дрон, які запусцяць з самой Беларусі.

Тое, што ён пачаў выпускаць палітвязняў - такое ўжо было ні раз. І ў 2010 годзе, і да, і пасля. Тады гэта ўсё сапраўды адбывалася, тады можна было абмяняць вызваленне палітвязняў на нейкае змякчэнне.

У Беларусь у 2020 годзе нават дзяржсакратар ЗША Пампея прылятаў, яны вярнулі пасольства. Але зараз абставіны змяніліся, ідзе вайна.

Скажу больш, гэтай гісторыяй з немцам, якога падвялі да смяротнага пакарання з разлікам на абмен, ён узмацніў сваю сітуацыю.

Зразумела, што хлопца прысудзілі да смяротнага пакарання ў разліку на памілаванне і далейшы абмен у схеме, якую прыдумала Масква, каб вярнуць сваіх шпіёнаў, крымінальнікаў і забойцу Красікава.

Але гэты прысуд Лукашэнку хутка не даруюць, нават пры тым, што ён робіць нейкія кропкавыя вызваленні палітвязняў. Пры гэтым ён тут жа набірае новых і таргуецца. Гэта бясконцы канвеер.

Таму ва ўмовах вайны Захад на такое не павядзецца. Не думаю, што ў Беларусі зноў будзе пацяпленне стасункаў.

Хаця ён працягвае набіраць закладнікаў, і замежнікаў у тым ліку. У Расеі гэта вядомая практыка, але там маштаб іншы, ім ёсць чым таргавацца.

А гэты перыферыйны, калгасны таварыш хоча таксама мець дачыненне да вялікай палітыкі, - сказаў Фейгін.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках