25 верасня 2024, Серада, 14:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палкоўнік УСУ: Расейцы гатовыя аддаць увесь левы бераг Сейма ў Курскай вобласці

5
Палкоўнік УСУ: Расейцы гатовыя аддаць увесь левы бераг Сейма ў Курскай вобласці
РАМА СВІТАН

У Крамлі разглядаюць гэтую тэрыторыю як нязначную.

Палкоўнік запасу УСУ, лётчык-інструктар, ваенны экспэрт Раман Світан у зводцы для “24 канала” распавёў, што Куршчына - гэта менш, чым 1% усёй тэрыторыі Расеі.

Світан адзначыў, што расейцы разумеюць, каб Украіна захапіла Курскую вобласць цалкам, ёй патрэбна паўмільённае войска, якога зараз проста няма. З пункту гледжання логікі яны гатовы не аддаць яе, а пачакаць. Нават маючы на ўвазе, што Сілы абароны Украіны зараз максімальна ўзмоцняцца, то ўсё роўна будуць кантраляваць толькі левы бераг Сейма.

“Яны з гэтым змірыліся і пачалі адбудоўваць на правым беразе Сейма пэўныя фартыфікацыйныя абарончыя збудаванні. Яны ўжо гатовы левы бераг Сейма аддаць. Ніякі інфармацыйны ціск, ніякі ціск насельніцтва ніяк не ўспрымаюцца Крамлём. Нашы дзеянні праходзяць там дзеля 2 задач: гарантаванне бяспекі Сумшчыны і ліквідацыя варожых сіл”,

- адзначыў палкоўнік запасу УСУ.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках