25 верасня 2024, Серада, 20:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік МЗС Польшчы правёў лекцыю гісторыі для расейцаў у ААН

29
Кіраўнік МЗС Польшчы правёў лекцыю гісторыі для расейцаў у ААН
РАДАСЛАЎ СІКОРСКІ
ФОТА: GETTY IMAGES

І расказаў, чаму сучасная Расея нічым не адрозніваецца ад нацыстаў.

Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі, выступаючы на пасяджэнні Рады Бяспекі ААН 24 верасня, заявіў, што Расейская Федэрацыя чыніць генацыд, выкрадаючы дзяцей на часова акупаваных украінскіх тэрыторыях. Ён параўнаў расейцаў з нацыстамі часоў Другой сусветнай вайны. Мерапрыемства трансляваў сайт ААН.

Сікорскі зняпраўдзіў заявы прадстаўніка РФ у ААН Васіля Нябензі, у тым ліку аб тым, што Расея не бамбіць цывільныя аб'екты ва Украіне.

Ён распавёў пра сваю нядаўнюю паездку ў Львоў, дзе расейская ракета патрапіла ў жылы дом, у выніку чаго загінулі дзеці.

Таксама нагадаў, што расейскі рэжым выкрадае ўкраінскіх дзяцей і вывозіць да сябе, каб зрабіць з іх расейцаў. Сікорскі заявіў, што ў Расеі дзецям "прамываюць мазгі", каб пазбавіць успамінаў і нацыянальнай ідэнтычнасці.

"Чым тое, што вы робіце з выкрадзенымі ўкраінскімі дзецьмі, адрозніваецца ад таго, што нямецкія нацысты рабілі з вашымі і нашымі дзецьмі?" - спытаў Сікорскі ў Нябензі, падкрэсліўшы, што "выкраданне дзяцей у іншых краінах раўназначна генацыду, як нядаўна пацвердзіла Парламенцкая асамблея Рады Еўропы".

"Гэта ганьба Расеі, якая не будзе дараваная або забытая", — заявіў Сікорскі.

Акрамя таго, ён зняпраўдзіў фальшывыя заявы Нябензі аб тым, што СССР нібыта не супрацоўнічаў з нацыстамі падчас супольнага ўварвання ў Польшчу ў 1939 годзе. І паказаў Нябензю сумеснае фота савецкіх салдат і нацыстаў.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках