25 верасня 2024, Серада, 0:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Першы арыштаваны генерал Шайгу папрасіўся на вайну ва Украіну

8
Першы арыштаваны генерал Шайгу папрасіўся на вайну ва Украіну
ВАЛЕРЫ МУМІНДЖАНАЎ

Яму пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Намеснік камандзіра Ленінградскай ваеннай акругі ў матэрыяльна-тэхнічным забеспячэнні генерал-маёр Валерый Мумінджанаў, арыштаваны за хабар, заявіў пра жаданне скіравацца на вайну з Украінай. Ягоная адвакатка Карына Лубянец паведаміла, што афіцэр знаходзіўся на фронце, калі даведаўся пра крымінальную справу, адтуль яго перавезлі ў Варонеж, а пазней – у Маскву, дзе адправілі пад варту.

«Ён перш за ўсё заявіў, што хоча вярнуцца ў зону СВА. <…> Яму няёмка і сорамна перад байцамі, таму што ў СІЗА ён спіць, чытае кніжкі, калі там людзі справай занятыя, ён да такога размеранага графіка не прывык», – сказала Лубянец «РІА Навіны».

Паводле ейных словаў, Мумінджанаў чакае зменаў у заканадаўстве, каб атрымаць магчымасць падаць адпаведную заяву. Адвакатка ўдакладніла, што яе падабаронны не «паркетны» генерал, паколькі ўдзельнічаў у баявых дзеяннях не толькі ва Украіне, але і ў Сірыі, Нагорным Карабаху і іншых гарачых пунктах.

Закон аб вызваленні ад крымінальнай адказнасці падсудных, якія заключылі кантракт з Мінабароны для адпраўкі на вайну, Дзярждума прыняла 24 верасня адразу ў другім і трэцім чытаннях. Цяпер яго павінна ўхваліць Рада Федэрацыі і падпісаць прэзідэнт.

Пра крымінальную справу супраць Мумінджанава стала вядома 2 верасня. Яго затрымалі паводле абвінавачання ў атрыманні буйнога хабару (частка 6 артыкула 290 КК). Паводле версіі следства, будучы кіраўніком дэпартамента рэсурснага забеспячэння Мінабароны, генерал за 20 млн рублёў дапамог камерцыйным кампаніям заключыць кантракты на 1,5 млрд рублёў на пастаўку абмундзіравання для вайскоўцаў, у тым ліку тых, якія знаходзяцца ва Украіне. Мумінджанаў займаў гэтую пасаду з 2019 да лютага 2023 года. Яму пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі. Віну ён не прызнае.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках