25 верасня 2024, Серада, 0:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У прэзідэнцкай гонцы паміж Трампам і Гарыс няма відавочнага лідара

11
У прэзідэнцкай гонцы паміж Трампам і Гарыс няма відавочнага лідара

Сацапытанне CNN.

Шанцы кандыдатаў у прэзідэнты ЗША Камалы Гарыс і Дональда Трампа на перамогу ў выбарах прыкладна роўныя. Відавочнага лідара пакуль няма.

Пра гэта паведамляе Charter97.org са спасылкай на сацапытанне CNN.

Паводле звестак сацапытання, 48% выбарнікаў у ЗША падтрымліваюць Гарыс, у той час як 47% – Трампа. Яшчэ блізу 2% хочуць галасаваць за лібертарыянца Чэйза Олівера і 1% – за кандыдатку ад Партыі зялёных Джыл Стайн.

Таксама, паводле адказаў рэспандэнтаў, 72% прыхільнікаў Трампа хутчэй падтрымліваюць яго, чым хочуць галасаваць супраць Гарыс. Пры гэтым 60% прыхільнікаў Гарыс хутчэй падтрымліваюць яе, чым хочуць галасаваць супраць Трампа.

CNN звяртае ўвагу, што такія вынікі з'яўляюцца значным зрухам у параўнанні з тым, што адбывалася ўлетку. У апошнім сацапытанні выдання, якое было праведзенае неўзабаве пасля выхаду прэзідэнта ЗША Джо Байдэна з перадвыбарнай гонкі, прыхільнікі Гарыс былі падзеленыя пароўну паміж тымі, хто падтрымліваў яе, і тымі, хто выступаў супраць прэзідэнцтва Трампа.

Пры гэтым прыхільнікі Байдэна ў больш ранніх апытаннях сцвярджалі, што сваім выбарам яны ў асноўным выступаюць супраць Трампа.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках