24 верасня 2024, aўторак, 22:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі экіпаж «МАЗ-СПОРТаўта» трапіў у сур'ёзную аварыю на ралі ў РФ

5
Беларускі экіпаж «МАЗ-СПОРТаўта» трапіў у сур'ёзную аварыю на ралі ў РФ

Фотафакт.

Экіпаж пад кіраваннем Віталя Мурылёва патрапіў у сур'ёзную аварыю на апошнім спецадрэзку ралі ў Расеі. Пра гэта гаворыцца ў Instagram-акаўнце каманды «МАЗ-СПОРТаўта».

«Экіпаж цэлы і арганізатарамі эвакуяваны для надання медыцынскай дапамогі. Экіпаж Сяргея Вязовіча застаецца на трасе чакаць тэхнічную дапамогу для эвакуацыі аўтамабіля. Усе астатнія каментары пазней, дзякуй за разуменне!», - гаворыцца ў пасце.

У наступным допісе гаворыцца: «На гэты момант хлопцы застаюцца ў шпіталі для далейшага абследавання».

«Там такое месца, як магніт, для аварыі. <...>Тармазіць было наогул без варыянтаў <...> Насамрэч вельмі моцны ўдар. Маім бокам мы стукнулі<...>. Аўто загарэлася, мы давай яго тамака тушыць хутка, рукамі, усім запар <...>. Аўтамабіль шкада, камандныя задачы не выканалі. <...>Калі мы ехалі <...>, я разумеў, што трэба захаваць проста чацвёртае месца, і ў топ 5 [патрапіць], і як бы ўсё добра», - кажа на камеру Віталь Мурылёў.

Віталь Мурылёў таксама зазначыў, што ехалі хутка, наколькі дазваляў ехаць аўтамабіль. «А ён у нас хуткі», - сказаў ён.

Павел Мурылёў, таксама пілот экіпажа, расказаў, што калі ён праехаў месца аварыі брата, то ўбачанае стаяла перад вачыма. «Было цяжкавата пераключыцца. Я спрабаваў думаць пра іншае, але яно не выходзіла з галавы».

Штурман экіпажа Аляксандр Швед распавёў: «Трэба было да лесу пад'ехаць, <...> мы адразу на поле цэліліся, а там выбоіна шырэйшая за аўтамабіль, мы праз морду…».

Беларуская каманда бярэ ўдзел у заключным этапе Баха «Пагоркі Расеі». Удзельнікі ралі-рэйду «Пагоркі Расеі» 24 верасня павінны пераадолець два спецадрэзкі па 85 кіламетраў кожны.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках