24 верасня 2024, aўторак, 22:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Байдэн: Ёсць рэч больш важная, чым заставацца ва ўладзе

10
Байдэн: Ёсць рэч больш важная, чым заставацца ва ўладзе
ДЖО БАЙДЭН

Прэзідэнт ЗША выступіў са сваёй апошняй прамовай на Генеральнай Асамблеі ААН.

Падчас сваёй апошняй прамовы на Генеральнай Асамблеі ААН прэзідэнт ЗША Джо Байдэн заявіў, што ёсць «рэч больш важная», чым заставацца ва ўладзе — інтарэсы ўласнага народа. Так 81-гадовы палітык патлумачыў сваю пастанову зняць кандыдатуру з прэзідэнцкіх выбараў, адмовіўшыся тым самым ад магчымасці пераабірацца на другі тэрмін.

«Гэта была цяжкая пастанова. Быць прэзідэнтам было гонарам усяго майго жыцця. Я хацеў зрабіць значна больш», - падзяліўся Байдэн у выступе перад сусветнымі лідарамі. Амерыканскі прэзідэнт зазначыў, што пасля 50 гадоў на дзяржаўнай службе пастанавіў даць маладому пакаленню магчымасць кіраваць краінай. Месца Байдэна ў якасці кандыдата Дэмпартыі ў прэзідэнты ЗША заняла 59-гадовая віцэ-прэзідэнтка Камала Гарыс.

«Дарагія калегі-лідары, давайце не будзем забываць: ёсць рэч больш важная, чым заставацца ва ўладзе. Гэта ваш народ», - звярнуўся Байдэн да прысутных.

Амерыканскі прэзідэнт таксама адзначыў, што з моманту свайго абрання ў сенат 1972 года ён адчувае найбольшы аптымізм наконт будучыні. З яго слоў, на долю кожнай эпохі выпадаюць свае выпрабаванні, але чалавецтва «мацнейшае, чым мы думаем». Свой выступ ён скончыў фразай: «Няма нічога, што было б не ў нашых сілах, калі мы будзем працаваць разам».

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках