24 верасня 2024, aўторак, 22:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Паўночным моры дрэйфуе судна з выбухованебяспечным грузам з РФ

14
У Паўночным моры дрэйфуе судна з выбухованебяспечным грузам з РФ

Пяць партоў адмовілі яму ў рамонце.

Ужо некалькі дзён у Паўночным моры дрэйфуе сухагруз Ruby, які перавозіць выбухованебяспечную салетру з Расеі. Судна мае патрэбу ў рамонце, аднак у шэрагу краін яму адмовілі ў заходзе ў парты з меркаванняў бяспекі, піша Bild.

Ужо некалькі дзён сухагруз Ruby пад сцягам Мальты дрэйфуе ў Паўночным моры. На яго борце - 20 000 тон аміячнай салетры, якая выкарыстоўваецца для вытворчасці угнаенняў. Менавіта гэтае рэчыва ўзарвалася ў порце Бейрута ў 2020 годзе. Ruby прыняла яго на борт у канцы жніўня ў Кандалакшы (Мурманская вобласць Расеі) і ішла з ім у Гішпанію. Праз некалькі дзён судна патрапіла ў шторм і пашкодзіла стырно. З таго часу яно абмежаванае ў манеўрах.

Ruby спрабавала зайсці на рамонт у порт Трамсё ў Нарвегіі. Але праз выбуханебяспечны груз ёй адмовілі. Тады месцам правядзення рамонту выбралі Клайпеду ў Літве. Але і тамтэйшыя ўлады адпрэчылі заяўку. Гэтак жа паступілі швэдскія парты Гётэборг і Удэвала. Сухагруз надумаў ісці на Мальту. Але порт Валета таксама адмовіў у заходзе, заявіўшы, што спачатку ён павінен выгрузіць салетру.

Эксперты падзяляюць асцярогі ўлад тых краін, якія адмовілі Ruby ў рамонце. На меркаванні ангельскага аналітыка Роланда Алфарда, груз на борце мае такую ж выбухную сілу, як атамныя бомбы ў Хірасіме і Нагасакі, піша часопіс Newsweek. Джэйкаб Каарсба з дацкага аналітычнага цэнтра Europe распавёў тэлеканалу DR, што Ruby паводзіла сябе «падазрона». З яго слоў, не выключана, што гэта частка гібрыднай аперацыі РФ.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках