24 верасня 2024, aўторак, 22:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Харвацкі тэнісіст стаў самым нізкарэйтынгавым чэмпіёнам у гісторыі ATP

1
Харвацкі тэнісіст стаў самым нізкарэйтынгавым чэмпіёнам у гісторыі ATP
МАРЫН ЧЫЛІЧ

Марын Чыліч пабіў рэкорд, перамогшы ў турніры з 777-га месца ў сусветным рэйтынгу.

Харвацкі тэнісіст Марын Чыліч стаў пераможцам турніру ATP у Ханчжоў (Кітай).

У фінальным матчы 35-гадовы харват перамог кітайца Чжан Чжычжэня, 43-ю ракетку свету, з лікам 7:6 (7:5), 7:6 (7:5).

Чыліч, чэмпіён US Open 2014 года, праз праблемы з каленам у апошнія некалькі гадоў выступаў няўдала. Перад пачаткам турніру ў Ханчжоў ён займаў 777-е месца ў сусветным рэйтынгу, у асноўную сетку ён атрымаў wild card.

У выніку Чыліч стаў самым нізкарэйтынгавым пераможцам турніру ATP у гісторыі. Ён пабіў рэкорд аўстралійца Лейтана Х'юіта, які ў 1998-м здабыў тытул у Адэлаідзе, займаючы 550-ы радок.

Чыліч перамог у сваім 21-м турніры ў кар'еры і першы з 2021 года.

За сваю перамогу Чыліч атрымае $152,24 тысячы прызавых і 250 рэйтынгавых балаў. У наступным абнаўленні рэйтынгу ATP ён наблізіцца да топ-200.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках