24 верасня 2024, aўторак, 20:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Афрыцы арыштавалі былога піяршчыка Прыгожына і дваіх «сацыёлагаў»

2
У Афрыцы арыштавалі былога піяршчыка Прыгожына і дваіх «сацыёлагаў»

Сярод іх - адзін беларус.

Праваахоўныя органы Чаду затрымалі траіх расейцаў і аднаго беларуса, паведамляе МЗС РФ. Сярод затрыманых - Максім Шугалей і Самэр Суэйфан.

«Па лініі МЗС Расеі зробленыя неабходныя крокі ў інтарэсах найхутчэйшага вызвалення расейцаў і беларуса. Падтрымліваецца шчыльны кантакт з кампетэнтнымі ўладамі ў Нджамене і амбасадарам Чаду ў Маскве для дасягнення гэтай мэты», - інфармуе Міністэрства замежных спраў Расеі.

Прапагандысцкае дзяржагенцтва РІА «Новости» са спасылкай на крыніцы піша, што расейцы Шугалей і Суэйфан нібыта з'яўляюцца сацыёлагамі, а затрымалі іх у аэрапорце сталіцы Чаду без тлумачэння прычын. Аднак, паводле звестак амерыканскі ўладаў, Шугалей узначальвае няўрадавы «Фонд абароны нацыянальных каштоўнасцяў», які базуецца ў Маскве і з'яўляецца часткай медыягрупы, звязанай з нябожчыкам кіраўніком ПВК «Вагнер» Яўгенам Прыгожыным.

Максім Шугалей быў унесены ў санкцыйны спіс ЕЗ, бо працаваў пад непасрэдным кіраўніцтвам Прыгожына ў якасці піяршчыка групы «Вагнера» і распаўсюджваў расейскую прапаганду і дэзінфармацыю.

Гэта не першы выпадак затрымання згаданых асобаў за мяжой. Так, вясной 2019 года Шугалея і Суэйфана арыштавалі ў Лібіі паводле абвінавачання ва ўмяшанні ў выбары. Як пісаў Bloomberg са спасылкай на крыніцы, яны спрабавалі арганізаваць сустрэчу з сынам былога лідара краіны Муамара Кадафі Сэйфам аль-Ісламам, які ўважаўся за патэнцыйнага кандыдата на пасаду прэзідэнта Лібіі.

Пад вартай Шугалей і Суэйфан знаходзіліся да снежня 2020-га. Пасля вызвалення і вяртання на радзіму кампанія Прыгожына Concord выплаціла мужчынам па 18 мільёнаў рублёў кожнаму ў якасці «матэрыяльнай падтрымкі».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках