24 верасня 2024, aўторак, 18:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гарадзенец заўважыў дзіўныя паводзіны жонкі і захаваў 120 тысяч рублёў

7
Гарадзенец заўважыў дзіўныя паводзіны жонкі і захаваў 120 тысяч рублёў

Пільны мужчына выратаваў сямейны бюджэт.

Тэлефонныя ашуканцы амаль угаварылі 78-гадовую жыхарку Гародні пераслаць ім 120 тысяч рублёў. Падрабязнасці інцыдэнту расказалі ў Следчым камітэце.

16 верасня жанчыне патэлефанаваў невядомы. Мужчына назваўся супрацоўнікам фінансавай міліцыі і паведаміў аб тым, што на імя пенсіянеркі аформлены крэдыт на 38 тысяч рублёў. Зразумела, апошняя патлумачыла, што сама нічога не афармляла. Далей псеўдасупрацоўнік паведаміў, што яе грошы будуць выкрадзеныя і пераведзеныя ў замежжа, удакладніў ці ёсць у пенсіянеркі гатоўка. Атрымаўшы станоўчы адказ, зламыснік сказаў сваёй ахвяры, што ўсю гатоўку неабходна задэклараваць шляхам пераводу на ўказаны ім карт-рахунак.

Муж пенсіянеркі заўважыў ненатуральныя паводзіны жонкі. Апошняя нервавалася, была ўскудлачаная, пры гэтым стала збіраць увесь сямейны ашчадак. Мужчына зразумеў, што нешта здарылася. Пасля чаго жонка расказала ўсю гісторыю. Пільны пенсіянер зразумеў, што гэта ашуканцы, пра што і паведаміў у міліцыю.

«Тэлефонныя размовы вяліся з жанчынай з розных абаненцкіх нумароў. Пры гэтым ні асаблівая сакрэтнасць таго, што адбываецца, ні спешнасць перадачы грашовых сродкаў не насцярожылі пацярпелую. І толькі дзякуючы пільнасці мужа страты сямейнага ашчадку ўдалося пазбегнуць», - паведамілі ў СК.

Усяго даверлівая жыхарка абласнога цэнтра збіралася перадаць зламыснікам 120 тысяч рублёў.

Паводле гэтага факту распачатая крымінальная справа паводле ч.1 арт. 14 і ч.4 арт. 209 КК (Замах на ўчыненне махлярства ў асабліва вялікай суме). Асоба падазраваных высвятляецца.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках