24 верасня 2024, aўторак, 18:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэжым баіцца атакі дронаў на Мазырскі НПЗ

6
Рэжым баіцца атакі дронаў на Мазырскі НПЗ

Завод будзе ахоўваць ракетная брыгада.

Рэжым надумаў засцерагчы свае нафтаперапрацоўчыя заводы ад нападаў дронаў і размясціць там комплексы СПА. Пра гэта паведамляюць маніторынгавыя групы.

У Магілёўскай і Гомельскай абласцях апошнія дні фіксаваліся перамяшчэнні супрацьпаветраных падраздзяленняў.

15 верасня ў Гомельскім раёне заўважылі 2 баявыя і 1 транспартна-сілкавальную машыну ЗРК "Тор-М2К" 15-й зенітнай ракетнай брыгады (в/ч 30151), а 16 верасня ў наваколлях Бабруйска "засвяцілася" 1 баявая машына ЗРК. Тор-М2К”.

Частка ЗРК "Тор-М2К", як піша "Беларускi Гаюн", прыбыла ў Мазырскі раён. Там на ўскраіне населенага пункта Гурыны размясцілі сама меней 2 баявыя машыны ЗРК “Тор-М2К”. Адлегласць ад агнявой пазіцыі да Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода складае блізу 9 кіламетраў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках