24 верасня 2024, aўторак, 12:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Буйны банк пасля змены ўладальніка ўводзіць змены для беларусаў

3
Буйны банк пасля змены ўладальніка ўводзіць змены для беларусаў

Што будзе з укладамі?

"Прыёрбанк" аптымізуе некаторыя свае падраздзяленні. Пра гэта паведамляецца на сайце фінансавай установы. Напярэдадні стала вядома, што ў банка змяніўся ўласнік, піша "Зеркало"

З 1 кастрычніка ў Маладзечне (па вуліцы Вялікі Гасцінец, 143) цэнтральная банкаўская ўправа № 107 рэарганізуюць у дадатковы офіс 101/7. «30 верасня аддзяленне будзе працаваць да 13.00, а 1 кастрычніка пачне сваю працу аб 11.00», - удакладняе фінансавая ўстанова.

Таксама банк папярэджвае кліентаў, што 30 верасня не будзе працаваць аддзяленне ў Смаргоні (на вуліцы Савецкай, 25В). Прычына - яго перайменаванне.

«Для аперацый з гатоўкай рэкамендуем выкарыстоўваць банкаматы, аплатна-даведачныя тэрміналы і тэрміналы для прыёму даходу. Іх пералік можна знайсці на сайце ў раздзеле «карта банкаматаў і аддзяленняў», - рэкамендуе фінанасавая установа.

З 1 кастрычніка ў Менску дыстанцыйнае працоўнае месца № 100/17 (на праспекце Незалежнасці, 172) будзе рэарганізаванае ў дадатковы офіс. З гэтай прычыны ў першы дзень наступнага месяца аддзяленне пачне працу пазней, чым звычайна — з 11.00.

Раней у "Прыёрбанку" растлумачылі, што "ЦБУ выконвае ўвесь пералік аперацый банка, у той час як дыстанцыйнае працоўнае месца, напрыклад, можа не быць абсталяванае касамі, таму выконвае не ўсе аперацыі".

Нагадаем, 20 верасня стала вядома, што аўстрыйская кампанія Raiffeisen Bank International (RBI) прадае акцыі "Прыёрбанка" інвестару з ААЭ. Гэту фінансавую ўстанову набыла кампанія SOVEN 1 Holding Limited.

“У выніку транзакцыі 87,74% акцый “Прыёрбанка” пяройдзе SOVEN 1. Як частка гэтага пагаднення SOVEN 1 і Raiffeisen Bank International падпісалі дамову куплі-продажу акцый і будуць працаваць разам з “Прыёрбанкам” над тым, каб дасягнуць поўнага заканчэння ўгоды ў 4 -м квартале 2024 года», - паведамляў “Прыёрбанк”.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках