24 верасня 2024, aўторак, 0:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт Ірана: Тэгеран ніколі не ўхваляў агрэсію РФ супраць Украіны

15
Прэзідэнт Ірана: Тэгеран ніколі не ўхваляў агрэсію РФ супраць Украіны
МАСУД ПЕЗЕШКІЯН

Таксама ён адмаўляе пастаўку ракетаў Расеі.

Прэзідэнт Ірана Масуд Пезешкіян заявіў, што імкнецца да перамоваў з Захадам, і адмаўляе пастаўку ракетаў Маскве. У ягонай краіне нібыта «ніколі не ўхвалялі расейскай агрэсіі» супраць Украіны. Пра гэта палітык расказаў 23 верасня падчас свайго ўдзелу ў Генеральнай Асамблеі ААН у Нью-Ёрку, піша Al Arabiya.

«Мы гатовыя сесці з еўрапейцамі і амерыканцамі за стол перамоваў і дыялогу [з нагоды канфлікту Расеі і Украіны]. Мы ніколі не ўхвалялі расейскую агрэсію супраць украінскай тэрыторыі», – заявіў Пезешкіян журналістам.

Як піша выданне, Пезешкіян адмаўляе пастаўку ракетаў Маскве. Чарговы раз ён заявіў, што ягоная краіна нібыта не перадавала балістычныя ракеты Расеі з пачатку яго прэзідэнцтва. Але такія пастаўкі маглі быць раней.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках