23 верасня 2024, панядзелак, 20:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі замарозілі два газавыя мегапраекты

1
У Расеі замарозілі два газавыя мегапраекты
КАЛАЖ: NV.UA

Санкцыі працуюць.

Адна з найбуйнейшых расейскіх кампаній «Новатэк», якая спецыялізуецца на здабычы прыроднага газу, вымушаная згортваць самыя амбіцыйныя праекты. Прычынай такой пастановы сталі заходнія санкцыі супраць кампаніі.

УНІАН са спасылкай на расейскае выданне «Коммерсант» піша, што гаворка ідзе пра Мурманск LNG, які павінен быў стаць найбуйнейшым у Расеі заводам па звадкаванні газу - тры лініі па 6,8 млн тон кожная, і LNG у арктычным порце Сабеце - дзве лініі звадквання па 3 млн тон кожная.

Абодва праекты замарожаныя, і калі «Новатэк» вернецца да распрацоўкі гэтых праектаў, невядома, бо кампанія засяродзілася на дабудоўванні Арктык LNG-2 і наладжванні адгрузак з арктычнага завода.

Акрамя таго, праз санкцыі «Новатэк» можа засяродзіцца на будаўніцтве Обскага газахімічнага комплексу, дзе плануюць вырабляць аміяк і карбамід для экспарту праз Паўночны Ледавіты акіян у краіны Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёну.

Адзначаецца, што для экспарту карбаміду патрэбныя балкеры лядовага класа, але іх будаўніцтва прасцей, чым танкераў-газавозаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках