22 верасня 2024, Нядзеля, 22:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы высветлілі, як кава ўплывае на здароўе

1
Навукоўцы высветлілі, як кава ўплывае на здароўе

Не адмаўляйце сабе ў задавальненні.

Новае даследаванне, апублікаванае ў Journal of Clinical Endocrinology & Metabolism, паказала, што рэгулярнае ўжыванне кавы можа знізіць рызыку развіцця кардыяметабалічных захворванняў, такіх як дыябет 2 тыпу, ішэмічная хвароба сэрца і інсульт.

Навукоўцы прааналізавалі медыцынскія звесткі амаль 300 000 удзельнікаў з UK Biobank, каб высветліць, як кава ўплывае на здароўе.

Даследаванне выявіла, што памяркоўнае спажыванне кавы ці кафеіну звязанае з памяншэннем верагоднасці ўзнікнення кардыяметабалічнай мультымарбіднасці – стану, пры якім у чалавека адначасова развіваюцца два ці больш кардыяметабалічных захворванняў. Аптымальнай дозай было ўжыванне трох кубкаў кавы на дзень (блізу 200–300 міліграмаў кафеіну), што на 40–48% зніжае рызыку развіцця такіх захворванняў у параўнанні з тымі, хто п'е менш за 100 міліграмаў кафеіну за дзень.

«Тры кубкі кавы за дзень могуць значна знізіць рызыку развіцця кардыяметабалічнай мультымарбіднасці ў людзей, у якіх няма такіх захворванняў», – адзначыў Чаофу Кэ, асноўны аўтар даследавання. Ён падкрэсліў, што памяркоўнае спажыванне кавы можа стаць часткай здаровага ладу жыцця для прафілактыкі кардыяметабалічных захворванняў.

Нягледзячы на гэтыя спадзеўныя вынікі, даследаванне носіць назіральны характар, што значыць, яно выяўляе асацыяцыю паміж спажываннем кавы і зніжэннем рызыкі, але не даказвае прамую сувязь. Для пацверджання гэтых звестак патрабуюцца больш паглыбленыя даследаванні.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках