22 верасня 2024, Нядзеля, 20:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Мюнхене стартаваў 189-ы «Актобэрфэст»

8
У Мюнхене стартаваў 189-ы «Актобэрфэст»

Сёлетні фестываль суправаджаецца істотным узмацненнем захадаў бяспекі.

У сталіцы Баварыі Мюнхене пачаўся фестываль «Актобэрфэст». Мэр горада Дытэр Райтэр узяў удзел ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця першай бочкі піва, а адпіў з першай кружкі прэм'ер-міністр Баварыі Маркус Зедэр. Пра гэта паведамляе DW.

«Зэдэр увогуле на гэты раз адышоў ад свайго ранейшага іміджу: у дадатак да адпушчанай ім нядаўна барады, ён упершыню з'явіўся на “Актобэрфэсце” ў традыцыйных баварскіх скураных шортах (Lederhosen)», – гаворыцца ў матэрыяле.

Каментуючы пытанне, чаму ён менавіта цяпер надумаў узгадаць пра традыцыйны баварскі мужчынскі ўбор, палітык падкрэсліў: «Я заўсёды хацеў іх мець, проста ніколі не выпадала магчымасці».

Фестываль сёлета суправаджаецца маштабным узмацненнем захадаў бяспекі.

Упершыню за ўсю гісторыю «Актобэрфэсту», кажуць журналісты, для праверкі на ўваходзе ўжываюць металадэтэктары.

«Згодна з цяперашнімі правіламі бяспекі, на тэрыторыю забаронена праносіць нажы, шкляныя бутэлькі і вялікія торбы. За выкананнем правапарадку на мерапрыемстве сочаць блізу 600 паліцыянтаў, а дапамагаць ім у гэтым будуць 1500 прадстаўнікоў горада і іншыя працаўнікі прадпрыемстваў грамадскага харчавання», – расказалі ў DW.

У час правядзення фестывалю паліцыя ў рэгіёне таксама ўвяла забарону на нашэнне зброі на некалькіх чыгуначных станцыях горада.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках