22 верасня 2024, Нядзеля, 18:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэйтынг Макрона ўпаў да 25%

1
Рэйтынг Макрона ўпаў да 25%
ЭМАНУЭЛЬ МАКРОН

Упершыню з часоў пратэстаў «жоўтых камізэлек».

Рэйтынг ухвалення прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона ўпаў да 25% упершыню з часоў рабавання Трыумфальнай аркі на Елісейскіх палях у Парыжы падчас пратэстаў «жоўтых камізэлек» у 2018 годзе, піша Le Journal du Dimanche са спасылкай на звесткі апытання Ifop. 75% не ўхваляюць ягоную дзейнасць на пасадзе прэзідэнта.

Макрон упершыню стаў прэзідэнтам у 2017 годзе, у 2022-м ён пераабраўся.

Многія з тых, хто падтрымліваў Макрона да гэтага часу, абвінавачваюць яго ў «фіяска роспуску», што зрабіла «Францыю некіравальнай». У чэрвені французскі лідар абвясціў пра роспуск парламента пасля перамогі правай партыі Марын Ле Пэн «Нацыянальнае аб'яднанне» на выбарах у Еўрапарламент. На парламенцкіх выбарах у Францыі перамагла кааліцыя левых партый «Новы народны фронт», яна атрымала 182 месцы ў Нацыянальным сходзе. Кааліцыя прэзідэнта «Разам» заняла другое месца (168 месцаў), на трэцім «Нацыянальнае аб'яднанне» Марын Ле Пен і Жардана Бардэлы (143 месцы). Пры гэтым ніхто не здолеў атрымаць большасці ў парламенце.

Пасля пазачарговых выбараў у краіне выліўся палітычны крызіс: Макрон заявіў, што не пагодзіцца на ўрад «Новага народнага фронту» і адпрэчыў кандыдатуру прэм'ер-міністаркі ад левых Люсі Кастэ, вырашыўшы, што яна не зможа заручыцца даверам дэпутатаў парламента. Прызначыць прэм'ера ён змог толькі праз два месяцы – ім стаў Мішэль Барнье з кансерватыўнай партыі «Рэспубліканцы». Аднак, паводле звестак апытання Ifop, 55% французаў незадаволеныя прызначэннем Барнье.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках