22 верасня 2024, Нядзеля, 16:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Курскай вобласці ліквідавалі высокапастаўленага расейскага камандзіра і яго намесніка

3
У Курскай вобласці ліквідавалі высокапастаўленага расейскага камандзіра і яго намесніка

Па аўтамабілі стукнулі дронам.

У Глушкаўскім раёне Курскай вобласці ліквідавалі камандзіра 234-га гвардзейскага дэсантна-штурмавага палка (в/ч 74268) РФ Аляксандра Курына. Таксама «прыляцела» па яго намесніку, паведамляе «Главред».

Ліквідацыю ў Сетцы пацвердзілі расейскія вайсковыя паблікі. Хаця ў адкрытых крыніцах сцвярджаецца, што Курын загінуў на вайне супраць Украіны яшчэ ў ліпені 2024 года.

Адзначаецца, што дрон-камікадзэ патрапіў па аўтамабілі Курына ў канцы жніўня.

«У выніку ўдару памёр намеснік камандзіра палка Міхайлаў Юрый. Курын цудам выжыў», - гаворыцца ў паведамленні.

Затым інфармацыю ўдакладнілі - Курын таксама загінуў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках