21 верасня 2024, Субота, 20:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Украіны: РФ рыхтуе ўдары па аб'ектах ядравай энэргетыкі

4
МЗС Украіны: РФ рыхтуе ўдары па аб'ектах ядравай энэргетыкі

Андрэй Сібіга звярнуўся да МАГАТЭ.

Кіраўнік Міністэрства замежных спраў Украіны Андрэй Сібіга заявіў, што, паводле звестак украінскай разведкі, Крэмль рыхтуе ўдары па крытычных аб'ектах ядравай энэргетыкі Украіны напярэдадні зімы і заклікаў МАГАТЭ забяспечыць пастаянную пашыраную прысутнасць місій на ўсіх адпаведных аб'ектах.

У сваёй заяве Сібіга ўдакладніў, што, між іншым, размова ідзе аб магчымых атаках на адкрытыя размеркавальнае абсталяванне АЭС і падстанцыі перадачы, якія з'яўляюцца крытычнымі для бяспечнай работы атамнай энэргетыкі.

«Пашкоджанне гэтых аб'ектаў стварае высокую рызыку ядравага інцыдэнту, які будзе мець глабальныя наступствы. Адпаведную інфармацыю ўкраінскія спецслужбы ўжо перадалі партнёрам. Праінфармаванае таксама МАГАТЭ», - адзначыў кіраўнік МЗС Украіны.

Ён нагадаў, што Расея з'яўляецца адзінай краінай, якая захапіла атамную станцыю ў Еўропе, шантажуючы свет.

«Украінская Формула Свету змяшчае пункт аб забеспячэнні радыяцыйнай і ядравай бяспекі. Мы заклікаем усе міжнародныя арганізацыі і дзяржавы, якія паважаюць Статут ААН, прадухіліць сцэнар краіны-тэрарысткі», - гаворыцца ў заяве Сібігі.

Кіраўнік МЗС Украіны падзякаваў МАГАТЭ за пастанову аб пашырэнні місій на шэрагу энэргетычных аб'ектаў Украіны.

«Просім Агенцтва, краіны-партнёры і іншыя арганізацыі як мага хутчэй рэалізаваць дамоўленасці. Заклікаем таксама забяспечыць пастаянную пашыраную прысутнасць місій на ўсіх адпаведных аб'ектах», - дадаў ён.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках