21 верасня 2024, Субота, 20:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзімір Кара-Мурза гаварыў з прэм'ерам Вялікай Брытаніі пра беларускіх палітвязняў

13
Уладзімір Кара-Мурза гаварыў з прэм'ерам Вялікай Брытаніі пра беларускіх палітвязняў

Расейскі апазіцыянер заявіў, што гэта "пытанне жыцця і смерці".

Не дазволіць, каб «сотні палітвязняў» у Беларусі і РФ «ціха вымерлі», заклікаў прэм'ер-міністра Вялікай Брытаніі Кіра Стармер 20 верасня ў Лондане расейскі апазіцыйны дзеяч Уладзімір Кара-Мурза.

Паводле інфармацыі брытанскага выдання The Guardian, на прэс-канферэнцыі ў Каралеўскім інстытуце абаронных даследаванняў паводле вынікаў сустрэчы з кіраўніком брытанскага ўрада апазіцыянер зазначыў, што ўгода, у рамках якой яго вызвалілі, была нераўнапраўнай — "забойцаў, шпіёнаў і хакераў" абмянялі на людзей, якія не здзяйснялі злачынстваў, "але альтэрнатывы не было".

"Не можа быць нічога больш каштоўнага, больш важнага для дэмакратыі, чым чалавечае жыццё, – сказаў Кара-Мурза. - Я ведаю, як гэта - прачынацца кожную раніцу ў камеры памерам два на тры метры, чатыры сцяны, маленькае закратаванае акенца, і проста хадзіць па коле ўвесь дзень, гледзячы на сцены. Вам няма з кім пагаварыць, няма чым заняцца, няма да каго пайсці, і так будзе працягвацца ўсё вашае астатняе жыццё".

"Гэта не проста пытанне несправядлівага заключэння, хоць гэта само па сабе непрымальна... Гэта даслоўна пытанне жыцця або смерці", - дадаў ён.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках