21 верасня 2024, Субота, 17:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СБУ нанесла ўдар па ваенным аэрадроме «Шайкоўка»

3
СБУ нанесла ўдар па ваенным аэрадроме «Шайкоўка»

Там дыслакуюцца самалёты стратэгічнай авіяцыі ТУ-22М.

Дроны Службы бяспекі Украіны ў ноч на 21 верасня нанеслі ўдары па складзе з боепрыпасамі і ракетамі ў Цвярской вобласці. Таксама быў атакаваны расейскі аэрадром «Шайкоўка».

Пра гэта паведамляе «РБК-Україна» са спасылкай на крыніцы.

Гэтай ноччу дроны СБУ падбілі 23-і арсенал галоўнай артылерыйскай управы Мінабароны РФ каля населенага пункта Акцябрскі Цвярской вобласці. Як адзначаюць крыніцы, на складзе захоўвалася артылерыйскае і ракетнае ўзбраенне для аператыўна-тактычных ракетных комплексаў «Іскандэр» і тактычных ракетных комплексаў «Кропка-У».

Пасля «прылётаў» на складзе пачалася дэтанацыя, фіксуецца пяць агменяў пажараў.

Таксама дроны СБУ падбілі інфраструктуру ваеннага аэрадрома «Шайкоўка» ў Калужскай вобласці. Там дыслакуюцца самалёты стратэгічнай авіяцыі ТУ-22М, якія рэгулярна абстрэльваюць Украіну.

«СБУ разам з усімі Сіламі абароны Украіны сістэмна памяншае ракетна-артылерыйскі патэнцыял ворага. На гэтым тыдні мы ўжо ўзарвалі вялікі арсенал у Тарапцы Цвярской вобласці. Сёння прыйшла чарга наступнага ў памерах склада – аднаго з важных лагістычных пунктаў ворага, дзе захоўваліся боепрыпасы для ўдараў па Украіне. Сезон “падзення аскепкаў” – у самым разгары», – паведаміла інфармаваная крыніца ў СБУ.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках