21 верасня 2024, Субота, 17:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Найстарэйшы прыватны ўніверсітэт у Менску выставілі на продаж

2
Найстарэйшы прыватны ўніверсітэт у Менску выставілі на продаж

Кошт уражвае.

У Менску на аўкцыён выставілі на продаж адну са старэйшых прыватных ВНУ. Гэта «БІП – Універсітэт права і сацыяльна-інфармацыйных тэхналогій», піша Blizko.by.

Размова ідзе пра будынак у гістарычным цэнтры Менска, на вуліцы Замкавай, 33.

Стартавы кошт вызначаны памерам 870.000 даляраў, крок аўкцыёну – 43.500 даляраў. Таксама пакупнік павінен аплаціць узнагароджанне арганізатару гандлю памерам 2% ад кошту лота і 400 рублёў затратаў.

Такім чынам, выніковая сума складзе для пакупніка прыкладна 931.895 даляраў.

«БІП – Універсітэт права і сацыяльна-інфармацыйных тэхналогій» зачыніўся з 30 жніўня гэтага года, пра што стала вядома толькі ў сярэдзіне чэрвеня. Студэнтаў, а таксама грамадзянаў, якія вучацца паводле праграмаў дадатковай адукацыі, плануецца перавесці ў іншыя ўстановы, якія рэалізуюць адпаведныя адукацыйныя праграмы.

Гандаль адбудзецца 8 кастрычніка.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках