21 верасня 2024, Субота, 16:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусь прыехалі ваенныя чыноўнікі з Расеі

12
У Беларусь прыехалі ваенныя чыноўнікі з Расеі

Стала вядома, што абмяркоўвалася падчас візіту.

З працоўным візітам у Беларусь прыехала дэлегацыя ўзброеных сілаў Расейскай Федэрацыі. Пра гэта ў сваім тэлеграм-канале расказала беларускае Міністэрства абароны.

Паводле звестак міністэрства, падчас візіту прайшла працоўная сустрэча кіраўніка тылу УС РБ Андрэя Бурдыкі і намесніка міністра абароны РФ Паўла Фрадкова.

– Бакі абмеркавалі пытанні двухбаковага супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння ваенных установаў у профільных сферах, – гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.

Нагадаем, Аляксандр Лукашэнка ў 2023 годзе заявіў, што Беларусь «дапамагае і будзе дапамагаць» Расеі.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках