23 лiстапада 2024, Субота, 0:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названыя сем звычак, ад якіх трэба адмовіцца да 50 гадоў

8
Названыя сем звычак, ад якіх трэба адмовіцца да 50 гадоў

Гэта дапаможа падоўжыць адчуванне маладосці.

Выбар ладу жыцця ў маладосці істотна ўплывае на тое, як мы старэем і наколькі здаровымі будзем пасля 50 гадоў.

Як сцвярджаюць у Нацыянальным інстытуце старэння, на здаровае старэнне ўплываюць розныя чыннікі. І калі генетыка не паддаецца нашаму кантролю, то жыццёвыя звычкі мы можам мяняць, каб жыць лепш. Сярод іншага, сюды ўваходзяць фізічныя практыкаванні, рэгулярнае наведванне лекара, правільнае харчаванне, клопат пра свой эмацыйны стан.

Эксперты мяркуюць, што для здаровага старэння трэба пазбавіцца да 50 гадоў ад сямі шкодных звычак.

Не ігнаруйце здароўе сардэчна-сасудзістай сістэмы

Каб быць у форме ў 50 гадоў, трэба рабіць правільныя крокі яшчэ ў маладосці. Сярод іншага, кажа доктар медыцыны, кардыёлаг, дацэнт клінічнай медыцыны Антрэас Хіндаян, вырастаюць рызыкі сардэчнага прыступу. Калі вы будзеце сумяшчаць правільнае харчаванне і штодзённую фізічную актыўнасць, то зможаце іх значна зменшыць. У ідэале чалавек павінен у сярэднім займацца памяркоўнай сардэчнай актыўнасцю не менш за 30 хвілінаў на дзень (напрыклад, хадзіць на шпацыр) або займацца 25 хвілінаў інтэнсіўнай сардэчнай актыўнасцю тры разы на тыдзень.

Гігіена паражніны рота вельмі важная

Калі лік вашага ўзросту набліжаецца да 50 гадоў, вельмі важна сачыць за здароўем паражніны рота. Захворванне дзяснаў часта звязанае з ішэмічнай хваробай сэрца, хоць мала хто пра гэта задумваецца. Калі вы цяпер сфармуеце звычку праводзіць правільную штодзённую гігіену паражніны рота, то пасля 50 гадоў у вас будзе менш рызыкаў захварэць.

Забудзьцеся пра паленне

Вядома, адмова ад палення важная ў любым узросце. У Johns Hopkins Health сцвярджаюць, што ўсяго за 24 гадзіны адмовы ад цыгарэтаў ужо пачынае памяншацца рызыка сардэчнага прыступу.

Пазбаўцеся ад лішняй вагі

Ключом да добрага самаадчування і мабільнасці пасля 50 гадоў з'яўляецца падтрыманне здаровай вагі цела. З узростам становіцца ўсё цяжэй скінуць лішнюю вагу, а таму гэтая парада можа здацца вельмі складанай. Гэта адбываецца праз зніжэнне метабалізму. Доктар Гордзіш паказвае, што першае, што трэба зрабіць, гэта паменшыць тлушч у вобласці жывата. Для гэтага сумяшчайце практыкаванні з правільным харчаваннем.

Забудзьцеся пра шкодныя прадукты

Вельмі важна як мага раней пачаць харчавацца здаровай ежай. Аснову вашага рацыёну павінны складаць суцэльныя прадукты. У Нацыянальным інстытуце старэння сцвярджаюць, што апошнія даследаванні паказалі, што найлепшай дыетай для здароўя з'яўляецца міжземнаморскі стыль харчавання. Ён утрымлівае шмат свежай садавіны і гародніны, суцэльнае зерне, карысныя тлушчы.

Не дазваляйце стрэсу атрымаць верх

Паспрабуйце вывучыць розныя метады рэлаксацыі і кіравання стрэсам, а таксама спрабуйце планаваць стрэсавыя падзеі, якія здараюцца ў вашым жыцці. Медытацыя, ёга і нават просты штодзённы шпацыр на свежым паветры значна паляпшаюць настрой, праганяючы негатыўныя думкі. Яны павінны стаць вашай новай руцінай ва ўзросце да 50 гадоў.

Нястача сну

Для здароўя трэба мець прынамсі 7 гадзінаў якаснага сну за дзень. Таму калі вы разумееце, што не высыпаецеся, трэба пачынаць працаваць над выпрацоўкай карысных звычак ужо сёння. Каб лепш спаць, вы можаце зрабіць шмат розных рэчаў. Напрыклад, раяць у Нацыянальным інстытуце старэння, выконвайце рэгулярны графік. Засынайце і ўставайце ў адзін і той час. Вельмі важна ўнікаць позняга сну днём, паколькі ён можа перашкодзіць вам заснуць уначы. Найлепш спаць дапамогуць фізічныя практыкаванні ці шпацыры на свежым паветры.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках